17.03.2026

БДЭУ запрашае на Адзіны дзень адчыненых дзвярэй

21 сакавіка 2026 года Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт праводзіць Адзіны дзень адчыненых дзвярэй для выпускнікоў і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійнай тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з удзелам арганізацый-заказчыкаў кадраў.

Жадаючым прыняць удзел у мерапрыемстве прапануем прайсці папярэднюю рэгістрацыю тут.

Дзень адчыненых дзвярэй у БДЭУ – гэта ўнікальная магчымасць для абітурыентаў:

  •  азнаёміцца са спецыяльнасцямі і прафілізацыямі БДЭУ;
  • даведацца пра асаблівасці правядзення ўступнай кампаніі 2026 года, у тым ліку на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі;
  • сустрэцца з членамі прыёмнай камісіі, дэканамі факультэтаў, студэнцкім актывам;
  • наўпрост пагутарыць з прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў, пазнаёміцца з прафесіямі і з першых вуснаў, даведацца аб патрабаваннях рынку працы;
  • пагрузіцца ў атмасферу студэнцкага жыцця;
  • атрымаць адказы на ўсе пытанні.

Месца і час правядзення Адзінага дня адчыненых дзвярэй:
10.30 – актавая зала навучальнага корпуса №5 БДЭУ (г.Мінск, вул.Свярдлова, 7):
факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі (спецыяльнасці "Камерцыя", "Таваразнаўства", "Эканоміка і кіраванне")
факультэт міжнародных бізнес-камунікацый
(спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі (з указаннем моў)»);
факультэт эканомікі і менеджменту
(спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка", "Менеджмент", "Нацыянальная эканоміка", "Эканоміка і кіраванне");
сацыяльна-эканамічны факультэт (спецыяльнасці "Паліталогія", "Сацыялогія");
11.30 – актавая зала навучальнага корпуса №2 БДЭУ (г.Мінск, пр-т Партызанскі, 26):
факультэт маркетынгу і лагістыкі
(спецыяльнасці "Лагістыка", "Маркетынг", "Рэкламная дзейнасць")
факультэт міжнародных эканамічных адносін
(спецыяльнасці "Бізнес-адміністраванне", "Сусветная эканоміка", "Эканоміка")
факультэт права
(спецыяльнасць "Правазнаўства")
улікова-эканамічны факультэт
(спецыяльнасць "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт")
факультэт фінансаў і банкаўскай справы
(спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт", "Фінансы і крэдыт")
факультэт лічбавай эканомікі
(спецыяльнасці "Статыстыка", "Эканамічная інфарматыка")

У праграме:

  • Прывітальнае слова кіраўніцтва ўніверсітэта;
  • Выступленне адказнага сакратара і членаў прыёмнай камісіі;
  • Сустрэчы з кіраўніцтвам факультэтаў і прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў;
  • Нефармальныя зносіны са студэнцкім актывам;
  • Выстава прэзентацыйных матэрыялаў і спецыяльнасцей БДЭУ.

Сустрэчы з кіраўніцтвам факультэтаў і прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў адбудуцца пасля арганізацыйных сходаў, якія праводзяцца ў актавых залах, у наступных аўдыторыях:


п/п

Факультэт

Аўдыторыя / навучальны корпус

Месцазнаходжанне навучальнага корпуса

1

Факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі

301/5

вул.Свярдлова, 7

2

Факультэт міжнародных бізнес-камунікацый

221/5

вул.Свярдлова, 7

3

Факультэт эканомікі і менеджменту

актавая зала/5

вул.Свярдлова, 7

4

Сацыяльна-эканамічны факультэт

116/5

вул.Свярдлова, 7

5

Факультет маркетинга и логистики

339 /3

пр-т Партызанскі, 26

6

Факультэт міжнародных эканамічных адносін

403/1

пр-т Партызанскі, 26

7

Факультэт права

209/4

пр-т Партызанскі, 22А

8

Улікова-эканамічны факультэт

441 /3

пр-т Партызанскі, 26

9

Факультэт фінансаў і банкаўскай справы

актавая зала/2

пр-т Партызанскі, 26

10

Факультэт лічбавай эканомікі

311/4

пр-т Партызанскі, 22А

Схема размяшчэння карпусоў:

Будзем рады вітаць Вас Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце!

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь