02.04.2026

Місія "Адзінства" выканана: у БДЭУ адзначылі Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбылася квэст-гульня «Місія 'Адзінства'». Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, аб'яднала студэнтаў чатырох факультэтаў у імкненні ўмацаваць сяброўскія сувязі і прадэманстраваць свае веды аб агульнай гісторыі двух брацкіх народаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Сяргей Іванавіч Скрыба. Ён падкрэсліў, што Дзень яднання з'яўляецца сімвалам духоўнай роднасці і стваральнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

У гульні прынялі ўдзел 13 каманд. Квэст-гульня "Місія 'Адзінства'" складалася з чатырох тураў: інтэлектуальнай віктарыны, конкурсу "Шыфраванне", музычнага батла "Даведайся мелодыю" і лінгвістычнага выпрабавання "Перакладчык".

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 МЕСЦА - Каманда ФФБД. 2 МЕСЦА – Каманда УЭФ. 3 МЕСЦА – Каманда СЭФ.

Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым уручэннем дыпломаў і агульнай памятнай фатаграфіяй. Квэст «Місія 'Адзінства'» яшчэ раз даказаў: нягледзячы на розныя спецыяльнасці і факультэты, студэнтаў БДЭУ аб'ядноўваюць агульныя каштоўнасці, імкненне да ведаў і вернасць традыцыям дружбы народаў Беларусі і Расіі.

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь