06.04.2026

Прэзентацыя адукацыйных праграм БДЭУ на "Інтэграле"

3 красавіка прадстаўнікі факультэта Вышэйшая школа кіравання і бізнесу (ВШУБ) арганізавалі прэзентацыю адукацыйных праграм БДЭУ перад кіраўнікамі фінансава-эканамічных, кадравых і юрыдычных службаў холдынгу ААТ "Інтэграл".

Сустрэчу адкрыла намеснік генеральнага дырэктара, галоўны інжынер холдынга - Кавальчук Н.С., адзначыўшы лідзіруючае становішча БДЭУ у сістэме вышэйшай адукацыі нашай краіны.

Дэкан Вышэйшай школы кіравання і бізнесу Крычаўскі С.Ю. расказаў аб ключавых трэндах развіцця сучаснай эканамічнай, юрыдычнай і бізнес-адукацыі, удзяліўшы асаблівае месца паспяховаму вопыту БДЭУ у арганізацыі другой вышэйшай адукацыі, дыстанцыйнага навучання, у магістарскай падрыхтоўцы, а таксама ў перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі эканамічных кадраў.

Начальнік вучэбна-метадычнага аддзела магістарскай падрыхтоўкі Мілеўская А.І. апісала ўнікальны адукацыйны патэнцыял, назапашаны універсітэтам у арганізацыі магістарскай падрыхтоўкі вочна і завочна, асаблівасцях навучання на англійскай мове і ў фарматах міжнародных адукацыйных праграм.

Удзельнікі круглага стала адзначылі вялікую зацікаўленасць у цесным супрацоўніцтве з БДЭУ у галіне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэнні кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў холдынгу.

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь