03.06.2026
Аналітычны праект выкладчыкаў і студэнтаў БДЭУ
У рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам і Беларускай універсальнай таварнай біржай праектная каманда з ліку студэнтаў факультэта эканомікі і менеджменту і выкладчыкаў кафедры эканомікі АПК і прыродакарыстання правяла аналітычнае даследаванне на тэму "Сусветны рынак мясной прадукцыі: стан, тэндэнцыі, перспектывы развіцця".
Студэнты ў ходзе рабочай сустрэчы з кіраўніцтвам і спецыялістамі біржы прэзентавалі агляды сусветнага і рэгіянальных рынкаў мясной прадукцыі Кітая, ЗША, Расіі і ЕАЭС, Індыі, ЕС і Новай Зеландыі, прадставілі ўласны навукова абгрунтаваны погляд на перспектывы нарошчвання экспарту беларускай прадукцыі, укаранення інавацый у яе вытворчасць і рэалізацыю. Кіраўніцтва біржы высока ацаніла працу праектнай каманды - усім удзельнікам даследавання ўручаны сертыфікаты.



































Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99