12.06.2026
Візіт дэлегацыі Хэбэйскага ўніверсітэта замежных моў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ)
10 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (БДЭУ) адбыўся візіт дэлегацыі Хэбэйскага ўніверсітэта замежных моў (КНР). Раней паміж ВНУ было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве. Сёння бакі зацікаўлены ў пашырэнні міжВНУўскага партнёрства ў сферы адукацыі.
Важны кантэкст гэтай сустрэчы надае падпісаная 12 мая 2026 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнка Дырэктыва № 9 «Аб практычным напаўненні ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай». Гэты дакумент падкрэслівае яшчэ большую значнасць і каштоўнасць міжВНУўскага ўзаемадзеяння, адкрываючы больш шырокія магчымасці для генерацыі новых ідэй і іх рэалізацыі на практыцы.
У ходзе перагавораў кітайскі бок прэзентаваў абноўленыя адукацыйныя магчымасці і інфраструктуру. Хэбэйскі ўніверсітэт замежных моў з'яўляецца адным з найбуйнейшых па плошчы ВНУ ў правінцыі, таксама былі прадстаўлены планы па нарошчванні патэнцыялу і далейшым пашырэнні яго інфраструктуры. Прадстаўнікі ВНУ абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва па новых напрамках і фарматах — калі раней узаемадзеянне абмяжоўвалася праграмамі абмену і звычайным навучаннем, то цяпер адкрываюцца значна больш шырокія вектары партнёрства.
Рэктар БДЭУ Аляксей Уладзіміравіч Ягораў адзначыў: «Мы бачым патэнцыял у супрацоўніцтве і гатовы адкрываць любыя спецыяльнасці ў магістратуры для кітайскіх студэнтаў. Гэта добрая перспектыва. Акрамя таго, неабходна фарміраваць і развіваць сумесны выкладчыцкі склад».
На дадзены момант у БДЭУ навучаецца 650 кітайскіх студэнтаў. Многія з іх адзначаюць, што наяўнасць дыплома беларускай ВНУ дае ім магчымасць удзельнічаць у конкурсных працэдурах для працаўладкавання на дзяржаўныя пасады ў Кітаі.
У завяршэнне візіту госці наведалі музей гісторыі БДЭУ і бібліятэку ўніверсітэта. Рэктар Хэбэйскага ўніверсітэта замежных моў, спадар Сунь Цзяньчжун, пакінуў пажаданне ў Кнізе ганаровых гасцей, а таксама падараваў бібліятэцы свае кнігі.Бакі выказалі надзею на працяг далейшага плённага супрацоўніцтва!
































Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99