Кафедра падаткаў і падаткаабкладання
Кафедра падаткаў і падаткаабкладання створана ў пачатку 2004 года шляхам рэарганізацыі кафедры фінансаў галін народнай гаспадаркі. Загадчык кафедры–Навумчык Сяргей Алегавiч, доктар эканамічных навук, дацэнт.
Спецыяльнасці
1-я ступень
- 6-05-0411-02«Фінансы і крэдыт»
прафілізацыі- «Падаткі і падаткаабкладанне»
- «Финансовый менеджмент»
2-я ступень
- 7-06-0411-02 "Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт"
прафілізацыі- "Падатковае кансультаванне і ацэнка бізнесу"
Кафедра з'яўляецца выпускаючай па адукацыйных праграмах:
- Бакалаўрыяту па спецыяльнасці 6-05-0411-02 «Фінансы і крэдыт» прафілізацыям «Падаткі і падаткаабкладанне» і «Фінансавы менеджмент».
- Магістратуры па спецыяльнасці 7-06-0411-02 "Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт" прафілізацыі "Падатковае кансультаванне і ацэнка бізнесу".
Кафедра рыхтуе спецыялістаў у галіне падаткаабкладання для дзяржаўных падатковых органаў і суб'ектаў гаспадарання, у галіне фінансавага менеджменту для арганізацый усіх галін нацыянальнай эканомікі. Выпускнікі кафедры працуюць у Міністэрстве па падатках і зборах і яго тэрытарыяльных органах, у Міністэрстве фінансаў і яго тэрытарыяльных органах, у тэрытарыяльных органах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, у банкаўскай сістэме, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, у кансалтынгавых і аўдытарскіх кампаніях, арганізацыях рэальнага сектара эканомікі.
Кафедра мае філіял пры Міністэрстве па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Ён створаны на падставе рашэння рэктара БДЭУ ад 26.05.2008 г. № 422-А і рашэння калегіі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь № 5 ад 20.05.2008 г.
Праца філіяла праводзіцца па наступных накірунках:
- арганізацыя для выкладчыкаў, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў семінараў, адкрытых праблемных лекцый, круглых сталоў з работнікамі падатковых органаў Рэспублікі Беларусь;
- арганізацыя вучэбнай і вытворчай практыкі, размеркаванне выпускнікоў, правядзенне экскурсій у падатковыя органы, узгадненне тэматыкі дыпломных работ, магістарскіх дысертацый і навучальных праграм, удзел супрацоўнікаў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у ДЭК;
- абмен практычнай і тэарэтычнай інфармацыяй, кансультаванне магістрантаў і аспірантаў кафедры, удзел у калегіях Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь і ў Кансультатыўных саветах.
З пачатку 2016 года па ўзгадненню з Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь пачала функцыянаваць навукова-даследчая лабараторыя актуальных праблем падаткаабкладання і падатковай палітыкі (загад № 1122 А ад 31.12.2015 г.). Загадчыкам лабараторыі з'яўляецца доктар эканамічных навук Лук'янава І.А. З 2018 года лабараторыя атрымала статус галіновай навуковай лабараторыі. Яна створана з мэтай умацавання навуковых сувязей БДЭУ з Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, павышэння ўзроўню даследаванняў у галіне падаткаабкладання. Гэтае супрацоўніцтва паспяхова рэалізуецца праз выкананне навукова-даследчых работ, забяспечвае інтэграцыю навукі і практыкі. У дзейнасць навукова-даследчай лабараторыі ўцягнуты не толькі вядомыя вучоныя універсітэта, але і маладыя даследчыкі: аспіранты, магістранты і студэнты.
На 1 верасня 2022 г. на кафедры працуе 21 выкладчык, з якіх 2 прафесары, доктары эканамічных навук; 15 дацэнтаў, кандыдатаў эканамічных навук; 4 асістэнта. Сістэматычна для чытання лекцый па праблемных пытаннях і спецыяльных дысцыплінах прыцягваюцца вопытныя практычныя работнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кансалтынгавых кампаній, тэхнапаркаў. Вялікі ўплыў на якасць выкладання аказвае і тая акалічнасць, што шэраг штатных выкладчыкаў (Кандакова Н.М., Лук'янава І.А, Філіповіч А.С., Ханкевіч У.К., Шклярава М.А.) маюць досвед працы аўдытарамі і фінансавымі мэнэджэрамі, у тым ліку ў IT-галіне. Гэта дапамагае ім выкладаць чытэльныя курсы ў кантэксце патрабаванняў, якія высоўваюцца практыкай.
На кафедры адкрыта аспірантура і магістратура. Падрыхтоўка па магістарскіх праграмах забяспечвае кваліфікацыю і высокі прафесійны ўзровень выпускнікоў праз набыццё ведаў у сферы міжнароднага і нацыянальнага падатковага кансалтынгу, фінансавага аналізу і права, фарміравання практычных навыкаў арганізацыі бізнесу ў сферы падатковага кансультавання і менеджменту. Кафедра мае досвед рэалізацыі адукацыйнай праграмы магістратуры на англійскай мове.
Выпускнікі магістарскіх праграм працаўладкоўваюцца ў айчынныя і замежныя кансалтынгавыя фінансавыя і падатковыя кампаніі, падатковыя структуры міжнародных кампаній, дзяржаўныя падатковыя і фінансавыя органы, лізінгавыя, будаўнічыя і інвестыцыйныя кампаніі, агенцтвы нерухомасці, ствараюць уласныя ацэначныя і кансультацыйныя кампаніі, аўдытарскія фірмы.
Уся навукова-даследчая работа кафедры арыентавана на падрыхтоўку навуковых кадраў, дактароў і кандыдатаў навук, а таксама на напісанне і падрыхтоўку сучасных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.
З мэтай уцягвання моладзі ў навуку на кафедры функцыянуе навуковы гурток "Бюджэтная палітыка", кіраўніком якога з'яўляецца доктар эканамічных навук, прафесар Сарокіна Т.У., а таксама студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Казначэй" (кіраўнік дацэнт Саковіч В.У.).
Вучэбна-метадычная работа
Дысцыпліны
На цяперашні час за кафедрай замацаваны наступныя навучальныя дысцыпліны:
- Антыкрызісны фінансавы менеджмент;
- Дзяржаўныя і карпаратыўныя фінансы;
- Дзяржаўны бюджэт;
- Кантролінг;
- Міжнародны фінансавы менеджмент;
- Падаткі і падаткаабкладанне;
- Падатковы кантроль;
- Падатковы ўлік;
- Падаткаабкладанне фізічных асоб;
- Асновы арганізацыі міжнароднага падаткаабкладання;
- Тэорыя падаткаў;
- Улік падаткаў у падатковых органах;
- Фінансава-інвестыцыйны менеджмент;
- Фінансавае і падатковае суправаджэнне турыстычнага бізнесу;
- Фінансавае суправаджэнне прадпрымальніцтва;
- Фінансавы аналіз;
- Фінансавы менеджмент;
- Фінансавы ўлік;
- Фінансы;
- Фінансы і фінансавы менеджмент;
- Фінансы і фінансавы рынак;
- Фінансы арганізацыі;
- Фінансы арганізацыі (прадпрыемства)
Кафедра падаткаў і падаткаабкладання мае сувязі з фінансавымі, падатковымі органамі, страхавымі кампаніямі і ўстановамі. Гэта знаходзіць адлюстраванне ў аказанні дапамогі асобным міністэрствам і ведамствам, абгрунтаванні навуковых і практычных распрацовак па ўзмацненню дзейснасці фінансавага механізма. Члены кафедры актыўна ўдзельнічаюць у асноўных напрамках удасканалення фінансавай сістэмы, у распрацоўцы заканадаўчых актаў, укараняюць у практыку фінансавай работы прагрэсіўныя метады разлікаў, планавання, прагназавання. Члены кафедры прымаюць актыўны ўдзел у рабоце дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.
Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы
Навуковая работа
Выкладчыкі кафедры штогод прымаюць удзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, сімпозіумах, кангрэсах у краінах блізкага і далёкага замежжа; публікуюць артыкулы, тэзісы дакладаў у навуковых выданнях замежных універсітэтаў і іншых навуковых цэнтраў.
Па дагаворах міжнароднага супрацоўніцтва з ФДАБУВА "Фінансавы універсітэт пры Урадзе Расійскай Федэрацыі" (Расійская Федэрацыя. г. Масква), ФДБАУВА "Уфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны універсітэт" (Расійская Федэрацыя. г. Масква) ажыццяўляецца абмен навуковай і вучэбнай інфармацыяй, праводзяцца сумесныя канферэнцыі і сімпозіумы, публікуюцца вынікі сумесных навуковых даследаванняў у манаграфіях і зборніках артыкулаў.
Кафедрай ажыццяўляецца пастаянная сувязь з выпускнікамі ўніверсітэта, праводзіцца вывучэнне іх працоўнай і навуковай дзейнасці. Вынікі аналізу выкарыстоўваюцца ў педагагічнай рабоце і выхаваўчым працэсе.
Кафедра арганізуе стажыроўкі для навуковых і педагагічных работнікаў Рэспублікі Беларусь і зарубежных краін. Паспяхова асвоілі навучальныя праграмы стажыроўкі грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Італьянскай Рэспублікі.
Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99