Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін

Галимская

Загадчык кафедры

Галімская Ульяна Паўлаўна

Усе выкладчікі кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін працуюць на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта больш за 20 гадоў, маюць вялікі педагагічны, навуковы і метадычны вопыт працы. Імі распрацаваны шэраг вучэбна-матадычных дапаможнікаў па тых дысцыплінах, якія вывучаюць слухачы падрыхтоўчага аддзялення і падрыхтоўчых курсаў.

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін – гэта:

  • секцыя матэматыкі (злева направа: Чапко Вольга Канстанцінаўна, Сахарук Алена Аляксандраўна, Гарэлава Вольга Баляславаўна – загадчык секцыі, Кудзейка Таццяна Леанідаўна)
  • секцыя рускай мовы (злева направа: Галімская Ульяна Паўлаўна, Васілёнак Святлана Уладзіміраўна, Жаўнерык Сняжана Леанідаўна – загадчык секцыі, Статкевіч Анастасія Мікалаеўна, Сімончык Ганна Мікалаеўна, Ланеўская Вольга Іваноўна);
  • секцыя англійскай мовы (злева направа: Бондарава Наталля Анатольеўна – загадчык секцыі, Сіротка Алена Станіславаўна, Цікавая Людміла Уладзіміраўна);
  • старэйшы выкладчык эканамічнай тэорыі Гляцэвіч Жанна Пятроўна і старэйшы выкладчык гісторыі Беларусі і грамадазнаўства Лазарэў Аляксандр Аляксандравіч

Выкладчыцкі склад ажыццяўляе сваю дзейнасць па наступных кірунках:

  • Падрыхтоўка слухачоў падрыхтоўчых курсаў да здачы ўступных іспытаў у форме тэсціравання па наступных дысцыплінах:
    • матэматыка;
    • руская мова;
    • англійская мова;
    • гісторыя Беларусі;
    • грамадазнаўства.

    Навучанне абітурыентаў вядзецца ў адпаведнасці з праграмамі, распрацаванымі кафедрай на аснове праграм уступных іспытаў у ВНУ і школьных праграм для старэйшых класаў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

    На працягу навучальнага года выкладчыкі разам са слухачамі аналізуюць памылкі і адпрацоўваюць найбольш складаныя тэмы, якія патрабуюць асаблівай увагі, праводзяць бягучыя кансультацыі з мэтай удасканалення навыкаў і развіцця ўменняў выканання тэставых заданняў.

  • Падрыхтоўка замежных слухачоў падрыхтоўчага аддзялення да здачы выпускных экзаменаў па наступных дісцыплінах:
    • руская мова як замежная;
    • руская мова як замежная: прафесійная лексіка;
    • матэматыка;
    • эканамічная тэорыя;
    • асновы кампутарнай пісьменнасці;
    • гісторыя Беларусі.

Навучанне праводзіцца ў адпаведнасці з праграмамі, распрацаванымі на аснове тыпавых праграм Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і зацверджанымі навукова-метадычным саветам універсітэта.
Замежныя слухачы, якія паспяхова здалі выпускныя экзамены па вывучаемых прадметах, атрымліваюць сертыфікат і без экзаменаў залічваюцца на 1 або 2 ступень адукацыі.

У працэсе навучання на падрыхтоўчым аддзяленні выкладчыкі кафедры дапагаюць замежным слухачам

  • адаптавацца да новых умоў навучання ў БДЭУ і новых умоў пражывання ў незнаёмай краіне;
  • вызначыцца з выбарам прафесіі, спецыяльнасцямі, якія прапануюць факультэты ўніверсітэта на 1 і 2 ступенях адукацыі;
  • пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Рэспублікі Беларусь і яе сталіцай – горадам Мінскам.

Выкладчыкамі створана цэласная сістэма праверкі ведаў слухачоў падрыхтоўчага аддзялення і падрыхтоўчых курсаў праз тэматычны, бягучы, семестравы і выніковы кантроль ведаў. Гэта дазваляе ажыццяўляць пастаянны кантроль за засваеннем вывучаемага матэрыялу як беларускімі, так і замежнымі слухачамі.

На кафедры штогод абнаўляюцца вучэбна-метадычныя комплексы па вывучаемых дысцыплінах у адпаведнасці са зменамі тэматыкі і структуры заданняў на цэнтралізаваным тэсціраванні для абітурыентаў падрыхтоўчых курсаў і выпускных экзаменаў для замежных слухачоў падрыхтоўчага аддзялення.

 

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскi 26а, корпус 1,
к. 1206

Тэл.: +375 17 209 78 11

Пошта: форма зваротнай сувязі

 

Дысцыпліны

  • матэматыка
  • руская мова
  • англійская мова
  • гісторыя Беларусі
  • грамадазнаўства

Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь