Кафедра дзелавой англійскай мовы

Загадчык кафедры:

Рудковская Ольга Геннадьевна
кандыдат эканамічных навук
дацэнт

Кафедра была ўтворана у снежні 2003 года ў сувязі з рэарганізацыяй кафедры замежных моў №1. Спецыфіка кафедры заключаецца ў тым, што ў цэнтры яе вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці знаходзяцца праблемы бізнес-камунікацыі.

Сёння на кафедры працуе 20 выкладчыкаў, якія праводзяць заняткі па англійскай (першай і другой замежнай)  мове на Факультэце  міжнародных эканамічных адносін (ФМЭА), Факультэце міжнародных бізнес-камунікацый (ФМБК), Факультэце "Вышэйшая школа кіравання і бізнесу"  (ВШКБ), а таксама ажыццяўляюць падрыхтоўку магістрантаў у навуковай і практыка-арыентаванай магістратуры ў Інстытуце магістэрскай падрыхтоўкі (ІМП).

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

Навучанне студэнтаў на кафедры вядзецца па дысцыплінах і аспектах англійскай мовы ў рамках спецыяльнасцей, якія выкладаюцца на ФМБК, ФМЭА і ВШКБ.

Вучэбна-метадычная праца

Дысцыпліны

на англійскай мове

Сярод выкладаемых  дысцыплін і аспектаў англійскай мовы – практычная фанетыка, практыка вуснай мовы, камунікатыўная і практычная граматыка, хатняе чытанне, дзелавая англійкая мова, краіназнаўства, акадэмічнае чытанне, пісьмо і маўленне, пераклад, відэа, дзелавая карэспандэнцыя, бізнес-камунікацыя, англійская мова для юрыспрудэнцыі і міжнароднага бізнесу.

Вучэбна-метадычную дзейнасць на кафедры каардынуе старэйшы выкладчык кафедры Л.У. Бядрыцкая, на ФМБК – старэйшы выкладчык Л.М. Клейнер, на факультэце ВШКБ – старэйшы выкладчык І.У. Кузьмінава, на завочным аддзяленні – выкладчык А.М.Французава

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

Выкладчыкі кафедры ажыццяўляюць навукова-даследчую працу па тэме "Практыка-арыентаванае навучанне бізнес-камунікацыі". 

Асноўнымі накірункамі дзейнасці з'яўляюцца: навуковая і педагагічная распрацоўка вучэбных дапаможнікаў і слоўнікаў, навучальных камп'ютарных праграм, а таксама ўдзел у навуковых канферэнцыях. Шэраг падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў выкладчыкаў кафедры актыўна выкарыстоўваюцца як у БДЭУ, так і ў іншых вышэйшых навучальных установах краіны і за яе межамі.

  1. Бедрицкая, Л.В., Глазкова, Т.К., Сидоренко, Г.И. , Солонович, Т.Ф. Практический курса английского языка: учебное пособие / Practical Course of English for Students of Economics. Под ред. В.С. Слеповича -  Минск: Экоперспектива, 2004.
  2. Бедрицкая, Л.В., Василевская, Л.И., Борисенко Д.Л. Деловой английский язык = English for Business Studies. - Минск: Тетралит, 2014.
  3. Слепович, В.С., Вашкевич, О.И., Мась, Г.К. Academic Writing and Speaking Course Pack. Пособиие по английскому академическому письму и говорению. Под редакцией В.С. Слеповича. - Минск: Тетралит, 2012.
  4. Василевская, Л. И. Business Correspondence. Минск: «ИВЦ Минфина», 2004.
  5. Слепович, В.С. Курс перевода (англ. <—> рус. яз): Учебник для студентов вузов по специальности «Мировая экономика». 10-е издание. Минск: ТетраСистемс, 2014. (http://litera.by/book2040.html)
  6. Слепович, В.С. Деловой английский язык. Business English. 7-е изд. -  Минск: ТетраСистемс, 2012.
  7. Слепович, В.С. Настольная книга переводчика с русского языка на английский. - Минск: Тетралит, 2013.
  8. Слепович, В.С. Межкультурная коммуникация. Intercultural Communication Course Pack. - Минск: БГЭУ, 2006.
  9. Слепович, В.С. Перевод (англ.<—> рус.): Учебник для студентов учреждений высшего образования по гуманитарным специальностям. - Минск: Тетралит, 2014.
  10. Бедрицкая Л.В., Василевская Л.И., Кузарь Д.К., И.В. Синяпкина. Английский язык для экономистов / English for economists: Учебное пособие. – Минск: Народная асвета, 2018.

Рашэннем Савета ўніверсітэта ў 2016 годзе на кафедры арганізаваны Вучэбна-практычны Цэнтр міжкультурнай дзелавой камунікацыі (каардынатар – Т.М. Якаўчыц). Цэнтр арганізуе сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, Міжвузаўскую Алімпіяду па дзелавой англійкай мове і штогадовыя студэнцкія навукова-практычныя канферэнцыі на англійскай мове. 

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскі 26, корпус 3,
к. 335а

Тэл.: +375 17 209-88-57

Пошта: inyaz1@bseu.by

 

Вучэбна-практычны цэнтр міжкультурнай дзелавой камунікацыі


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь