Кафедра раманскіх моў

Загадчык кафедры:

Камарова Марына Анатольеўна
кандыдат філалагічных навук
дацэнт

Кафедра ўтвораная ў выніку зліцця кафедры раманскіх моў і кафедры нямецкай мовы, функцыянуе з красавіка 2022 года і з'яўляецца структурным падраздзяленнем факультэта міжнародных бізнес-камунікацый.

У штаце кафедры 24 супрацоўнікі, з іх адзін загадчык, пяць дацэнтаў, пятнаццаць старшых выкладчыкаў (з іх два магістры філалагічных навук, пяць выпускнікоў аспірантуры), два выкладчыкі, выкладчык-стажор, два спецыялісты.

Кафедра ганарыцца сваім кваліфікаваным замежным спецыялістам: на кафедры з 2011 года выкладае грамадзянін Венесуэлы доктар філасофіі Мухіка Перальта Анхель Лоэнгрын (персанальная старонка) http://bseu.by/personalpages/mukhika/biography.htm).

Вучэбна-метадычная праца

Дысцыпліны

Кафедрай забяспечваецца выкладанне французскай, іспанскай, нямецкай і партугальскай моў як першай і другой замежнай студэнтам усіх курсаў і факультэтаў дзённай, завочнай і дыстанцыйнай формаў навучання 1-ай і 2-ой ступеняў вышэйшай адукацыі. Мэтай навучання студэнтаў і магістрантаў з'яўляецца фарміраванне лінгвістычнай кампетэнтнасці, што ўключае навыкі маўленчай дзейнасці як у паўсядзённых, так і прафесійных зносінах, а таксама неабходныя веды ў культурнай, сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай сферах жыцця краін вывучаных моў.

Адукацыйны працэс грунтуецца на інавацыйных педагагічных тэхналогіях крэатыўнага навучання, што камбінуюць прафесійна арыентаваны, кампетэнтнасны, камунікатыўны і акцыянальны падыходы. Шырока выкарыстоўваюцца метад праектаў, кейс-тэхналогіі, інфармацыйныя камунікатыўныя тэхналогіі, мультымедыйныя сродкі навучання, адукацыйныя інтэрнет-рэсурсы, айчынныя і замежныя метадычныя комплексы, а таксама навучальныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, падрыхтаваныя выкладчыцкім складам кафедры. Многія заняткі праводзяцца з удзелам носьбітаў французскай, нямецкай, іспанскай і партугальскай моў: прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, бізнесменаў, дзеячаў культуры і мастацтваў, якія наведваюць нашую краіну, валанцёраў Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

У межах навукова-даследчай дзейнасці кафедрай распрацоўваецца тэма «Лінгвадыдактычная канцэпцыя прафесійна арыентаванага навучання замежнай мове ў вну эканамічнага профілю». Педагагічны склад кафедры бярэ актыўны ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях і круглых сталах па лінгвістычнай праблематыцы і лінгвадыдактыцы. Вынікі навуковай працы знаходзяць адлюстраванне ў дакладах навуковых форумаў, канферэнцый і семінараў, апублікаваных артыкулах (больш за 60 публікацый за 2021 год), а таксама ў навучальных і вучэбна-метадычных дапаможніках, распрацоўках і комплексах, што размяшчаюцца ў лакальнай сетцы ўніверсітэта, на афіцыйных адукацыйных парталах ці папяровых носьбітах.

Выкладчыцкі склад кафедры кіруе навукова-даследчай працай студэнтаў і магістрантаў. Штогод праводзяцца студэнцкія канферэнцыі і круглыя сталы на замежных мовах, прысвечаныя эканамічнай, сацыяльнай і грамадска-палітычнай тэматыцы. Матэрыялы дакладаў пераможцаў публікуюцца ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.

Штогод кафедрай арганізуюцца і праводзяцца два этапы Алімпіяды па бізнес- і эканамічнай нямецкай, французскай і іспанскай мовах, падчас якіх студэнты-ўдзельнікі дэманструюць высокі ўзровень валодання замежнай мовай для прафесійных мэтаў. Алімпіяда па французскай і нямецкай мовах у бізнесе мае статус міжуніверсітэцкай.

Кафедра актыўна развівае міжнародныя адносіны з замежнымі партнёрамі. Пры ФМБК паспяхова функцыянуе адзіны ў краіне Цэнтр лацінаамерыканскіх даследаванняў, на базе якога праводзяцца шматлікія мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў Венесуэлы, Уругвая, Чылі, Аргенціны, Кубы, Бразіліі (падрабязна пра дзейнасць Цэнтра на асобным сайце http://celbe.bseu.by/). У 2017 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё Цэнтра нямецкай мовы, эканомікі і культуры, Цэнтра партугальскай мовы і культуры.  

Кафедра апякуецца супрацоўніцтвам БДЭУ з вну-партнёрам па праграме падвойных дыпломаў – Політэхнічным інстытутам г. Браганса (Партугалія).
Выкладчыкі французскай мовы заахвочваюць сваіх студэнтаў да ўдзелу ў міжнародных конкурсах, праектах і мерапрыемствах пад эгідай Асацыяцыі выкладчыкаў французскай мовы Беларусі і Пасольства Французскай Рэспублікі ў нашай краіне. Студэнты БДЭУ актыўна ўдзельнічаюць у дыскусійных клубах Французскай Медыятэкі ў г. Мінску, у штогадовых праектах і мерапрыемствах у межах Франкафоніі, неаднаразова перамагалі і займалі прызавыя месцы ў Міжнародным конкурсе французскай мовы ў бізнесе "Mots d'Or".

З 2016 года пры кафедры функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Лінгваэканаміст», што аб'ядноўвае студэнтаў, якія цікавяцца сучаснымі навуковымі даследаваннямі краін вывучаных моў ды імкнуцца да пошукавай творчасці і пашырэння свайго навуковага патэнцыялу.

Кафедра падтрымлівае цесныя сувязі з іншымі вну Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, з факультэтам нямецкай мовы, факультэтам раманскіх моў і факультэтам міжкультурных камунікацый МДЛУ, філалагічным факультэтам і факультэтам міжнародных адносін БДУ.

Выкладчыкі кафедры ўвесь час удасканальваюць свае прафесійныя навыкі: павышаюць кваліфікацыю ў галоўных установах адукацыі нашай краіны, а таксама штогод выйграюць гранты на стажыроўкі за мяжой (Германія, Францыя, Іспанія, Партугалія).

У межах дзейнага двухбаковага пагаднення з Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам кафедра рэалізуе сумесныя праекты, міжнародныя фестывалі і навукова-практычныя канферэнцыі.

Дзейнасць кафедры накіраваная на фарміраванне полікультурнай асобы будучага спецыяліста эканамічнага профілю, а таксама на развіццё кампетэнцый студэнтаў у сферы міжкультурных зносін.

Асноўныя навучальныя выданні, падрыхтаваныя выкладчыкамі кафедры за апошнія гады:

1. Коцаренко, А.М. Немецкий язык = Deutsch: учеб. пособие / А.М. Коцаренко, Е.Л.Москалева, Г.Л.Иваненко. – Минск: БГЭУ, 2022. – 139 с.
2. Пантелеева, И.В. Французский язык для начинающих: вводный курс = Français pour débutants: cours d'initiation: учеб.-метод.пособие / И.В.Пантелеева, Т.Н.Десова. – Минск: БГЭУ, 2021. – 156 с.
3. Ковалькова, Т.В. Испанский язык. Профессиональная коммуникация в сфере экономики = Comunicación profesional en la economía: учеб. пособие / Т.В. Ковалькова, Е.В. Дыро, М.Н. Мардыко. – Минск: БГЭУ, 2020. - 226 с.
4. Шевцова В.А., Плавинский Р.А., Бахун Т.П. Mündliche und schriftliche Sprachpraxis. Deutsch = Практика устной и письменной речи. Немецкий язык: учебное пособие /– Минск: «Вышэйшая школа», 2020. – 192 с.
5. Бартенева, И.И. Все аспекты туристической деятельности = Tous les aspects de l'activité touristique: учеб.-метод. пособие / И.И. Бартенева, И.В. Пантелеева. – Минск: Колорград, 2019. – 56 с.
6. Школина, И.М. Испанский язык (курс страноведения) = Español (curso de civilización española): учеб.-метод. пособие / И.М. Школина [и др.]. – Минск: БГЭУ, 2019. – 88 с.
7. Пантелеева, И.В. Французский язык: профессиональная коммуникация в сфере экономики = Français: communication professionnelle en économie: учеб.-метод. пособие по фр. яз. для экон. спец. / И.В. Пантелеева. – Минск: БГЭУ, 2019. – 69 с.

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскi 26, корпус 2,
к. 421

Тэл.: +375 17 209-88-23

Пошта:komarova@bseu.by


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь