Апісанне эксперыментальнага праекта
Эксперыментальны праект «Удасканаленне дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі на аснове мадэлі «Універсітэт 3.0» (комплекснае развіццё навукова-даследчай, інавацыйнай і прадпрымальніцкай інфраструктуры ўстановы вышэйшай адукацыі ў мэтах стварэння інавацыйнай прадукцыі і камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці)».
Тэрмін рэалізацыі: 2018-2023 гг.
Удзельнікі эксперыментальнага праекта:
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
- Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт;
- установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»;
- установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі»;
- установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»;
- установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы»;
- дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»;
- установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» (з 01.09.2019).
Кіраўнік праекта: Каспяровіч Сяргей Антонавіч, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Эксперыментальны праект накіраваны на стварэнне ўмоў для развіцця дзейных устаноў вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з мадэллю «Універсітэт 3.0».
Рэалізацыя эксперыментальнага праекта прадугледжвае два напрамкі дзеянняў:
- унясенне змяненняў і дапаўненняў у вучэбна-праграмную дакументацыю адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі I ступені, накіраваных на сістэмнае ўзаемазвязанае вывучэнне пытанняў інавацыйнай, вынаходніцкай і прадпрымальніцкай дзейнасці (стварэнне бізнес асяроддзя) і ў вучэбна-праграмную дакументацыю адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі II ступені, накіраваных на рэалізацыю стартапаў у бізнес-інкубатарах, каманднае выкананне высокатэхналагічных праектаў у рамках практыка-арыентаванага і навукова-арыентаванага навучання;
- рэалізацыю комплексу мер па стварэнню суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры (навукова-тэхналагічныя паркі, цэнтры трансферу тэхналогій), галіновых лабараторый, бізнес-інкубатараў, а таксама і па павышэнню эфектыўнасці навукова-даследчай, інавацыйнай дзейнасці, якія будуць забяспечваць на завяршальным этапе камерцыйную рэалізацыю інавацый і (або) вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці.
Падрыхтоўчы этап (да 01.09.2018 г.) прадугледжвае:
- распрацоўку кожным удзельнікам эксперыментальнага праекта Дарожнай карты па ўдасканаленні дзейнасці ўстановы вышэйшай адукацыі на аснове мадэлі «Універсітэт 3.0»;
- правядзенне даследавання стану прадпрымальніцкага патэнцыялу студэнтаў;
- вызначэнне кожным удзельнікам эксперыментальнага праекта пераліку спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі, па якіх прадугледжваецца рэалізацыя эксперыментальнай дзейнасці;
- унясенне змяненняў і дапаўненняў у вучэбна-праграмную дакументацыю адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі ІІ ступені, накіраваных на рэалізацыю стартапаў (у бізнес-інкубатарах), каманднае выкананне высокатэхналагічных праектаў у рамках практыка-арыентаванага і навукова-арыентаванага навучання.
Першы этап (01.09.2018-31.08.2019 г.) прадугледжвае:
- унясенне змяненняў і дапаўненняў у вучэбна-праграмную дакументацыю адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі I ступені, накіраваных на сістэмнае ўзаемазвязанае вывучэнне пытанняў інавацыйнай, вынаходніцкай і прадпрымальніцкай дзейнасці (стварэнне бізнес-асяроддзя) або праектаванне новага зместу адукацыйных праграм I ступені вышэйшай адукацыі, а таксама адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі, накіраваных на фарміраванне ў навучэнцаў ведаў, кампетэнцый і навыкаў, неабходных для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, для адкрыцця прадпрымальніцкіх структур малога і сярэдняга бізнесу;
- укараненне ў адукацыйны працэс новых тэхналогій выкладання і навучання, змяненне арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з новым праектам Кодэкса аб адукацыі;
- арганізацыю адукацыйнага працэсу па засваенні новага зместу адукацыйных праграм II ступені вышэйшай адукацыі;
- правядзенне паўторнага даследавання стану прадпрымальніцкага патэнцыялу студэнтаў у мэтах ацэнкі эфектыўнасці прынятых мер і рэалізаваных мерапрыемстваў на ўзроўні арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Другі этап (01.09.2019-31.08.2020 г.) прадугледжвае:
- – арганізацыю адукацыйнага працэсу па засваенні новага зместу адукацыйных праграм I ступені вышэйшай адукацыі;
- – укараненне ў адукацыйны працэс новых тэхналогій выкладання і навучання, змяненне арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з новым праектам Кодэкса аб адукацыі (працяг);
- – арганізацыю адукацыйнага працэсу па засваенні новага зместу адукацыйных праграм I ступені вышэйшай адукацыі;
- – правядзенне паўторнага даследавання стану прадпрымальніцкага патэнцыялу студэнтаў у мэтах ацэнкі эфектыўнасці прынятых мер і рэалізаваных мерапрыемстваў на ўзроўні арганізацыі адукацыйнага працэсу.
- Трэці этап (01.09.2020-31.08.2021 г.) прадугледжвае:
- – арганізацыю адукацыйнага працэсу па засваенні новага зместу адукацыйных праграм I ступені вышэйшай адукацыі (працяг);
- – арганізацыю адукацыйнага працэсу па засваенні новага зместу адукацыйных праграм II ступені вышэйшай адукацыі (працяг);
- – стварэнне кожным удзельнікам эксперыментальнай дзейнасці праектнай каманды студэнтаў (маладых прадпрымальнікаў), якая арыентавана на ўдзел у міжнародным конкурсе Enactus;
- – рэалізацыю комплексу мер па стварэнню суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры (навукова-тэхналагічныя паркі, цэнтры трансферу тэхналогій), галіновых лабараторый, стартап-школ; праграм бізнес-акселерацыі, хакспэйсаў, бізнес-інкубатараў і інш.;
- – рэалізацыю комплексу мер па павышэнні эфектыўнасці навукова-даследчай, інавацыйнай дзейнасці, якія будуць забяспечваць на завяршальным этапе камерцыйную рэалізацыю інавацыйнай прадукцыі і (або) вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;
- – стварэнне рэспубліканскага Інтэрнэт-партала па абмене інфармацыяй паміж універсітэтамі і прадпрыемствамі: «навука – бізнэс».
Чацвёрты этап (01.09.2021-31.08.2022 г.) прадугледжвае:
- арганізацыю адукацыйнага працэсу па засваенні новага зместу адукацыйных праграм I ступені вышэйшай адукацыі (працяг);
- арганізацыю адукацыйнага працэсу па засваенні новага зместу адукацыйных праграм II ступені вышэйшай адукацыі (працяг);
- развіццё праектных каманд студэнтаў (маладых прадпрымальнікаў), якія арыентаваны на ўдзел у міжнародным конкурсе Enactus;
- развіццё суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры (навукова-тэхналагічныя паркі, цэнтры трансферу тэхналогій), галіновых лабараторый, бізнес-інкубатараў, стартап-школ, праграм бізнес-акселерацыі, хакспэйсаў і інш.;
- рэалізацыю мер па павышэнні эфектыўнасці навукова-даследчай, інавацыйнай дзейнасці.
Пяты этап (01.09.2022-31.08.2023 г.) прадугледжвае:
- арганізацыю адукацыйнага працэсу па засваенні новага зместу адукацыйных праграм I ступені вышэйшай адукацыі (працяг);
- арганізацыю адукацыйнага працэсу па засваенні новага зместу адукацыйных праграм II ступені вышэйшай адукацыі (працяг);
- правядзенне паўторнага даследавання стану прадпрымальніцкага патэнцыялу студэнтаў у мэтах ацэнкі эфектыўнасці прынятых мер і рэалізаваных мерапрыемстваў на ўзроўні арганізацыі адукацыйнага працэсу;
- развіццё праектных каманд студэнтаў (маладых прадпрымальнікаў), якія арыентаваны на ўдзел у міжнародным конкурсе Enactus;
- развіццё суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры (навукова-тэхналагічныя паркі, цэнтры трансферу тэхналогій), галіновых лабараторый, бізнес-інкубатараў, стартап-школ; праграм бізнес-акселерацыі і інш.;
- рэалізацыю мер па павышэнні эфектыўнасці навукова-даследчай, інавацыйнай дзейнасці.
Тэл.: (+375 17) 209-88-1
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99